Сёлета споўнілася 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое адбылося ў час наступальнай аперацыі “Баграціён”.
З нагоды юбілейнай даты Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запусціў сацыяльна-патрыятычны праект “80 дзён да вызвалення”. Ён прыняў удзел у абласным конкурсе праектаў патрыятычнай тэматыкі сярод раённых Цэнтраў культуры і народнай творчасці “Сильна Беларусь связью поколений”. Па выніках удзелу дзятлаўчане – лаўрэаты ІІ ступені.
Загадчыца метадычнага аддзела Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец у намінацыі “Лепшы патрыятычны моладзевы праект” таксама ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені.
Віншуем творчую каманду Цэнтра культуры!
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga