Абласная творчая майстэрня для настаўнікаў-матэматыкаў

Галоўнае Грамадства

27 лістапада ў гімназіі № 1 горада Дзятлава адбыўся абласны семінар для настаўнікаў-матэматыкаў Гродзеншчыны, які праходзіць у фармаце творчай майстэрні.

Мерапрыемства было скіравана на павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз асваенне тэарэтычных, метадычных і псіхалагічных прынцыпаў і аспектаў рэалізацыі выхаваўчага і развіваючага патэнцыялаў прадмета “матэматыка” на вучэбных занятках. Свой вопыт работы ў гэтым кірунку прадставілі ўстановы адукацыі Дзятлаўшчыны.

Адкрыццё семінару пачалося на прыемнай ноце з творчага нумарагімназістаў “Вас сустракае Дзятлава” і тэматычнай відэастужкі.

З адукацыйнай прасторай Дзятлаўскага раёна ўдзельнікаў сустрэчы азнаёміла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская.

Праблемнае поле і задачы семінара вызначыла метадыст упраўлення метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Марына Ярома.

У час практычнай часткі мерапрыемства быў прадстаўлены трэнінг ад метадыста Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Людмілы Канавалік “Прафесійная кампетэнтнасць настаўніка матэматыкі: нарматыўныя, прававыя і тэрміналагічныя аспекты”. Праграму прадоўжыла панарама адкрытых вучэбных заняткаў “Проста. Складана. Цікава”. Іх правялі настаўнікі гімназіі Ганна Урбановіч па тэме “Аб’ём паралелепіпеда” ў 11-м класе, Святлана Кетка па тэме “Трыганаметрычныя ўраўненні” ў 10-м класе, а настаўніца сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Таццяна Вянско арганізавала адкрыты паказ па тэме “Выкарыстанне гульнявых форм работы ў пазакласнай рабоце па вучэбным прадмеце “матэматыка” на прыкладзе рэалізацыі міні-праекта “Рамонт басейна – наша мара”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga