На базе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама пры ўдзеле намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне назіральнай камісіі Дзятлаўскага райвыканкама сумесна з групавым прафілактычным мерапрыемствам па садзеянні працаўладкаванню АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

Канструктыўны дыялог з беспрацоўнымі жыхарамі раёна вялі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель і спецыялісты падраздзялення, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Ірына Забеліна, супрацоўнікі АУС і юрыдычнай службы райвыканкама, кіраўнікі асобных сельвыканкамаў раёна.

Сустрэча адбылася ў рамках Комплексу дадатковых мер па забеспячэнні дысцыпліны і грамадскага парадку ў сельскай мясцовасці і Кодэкса дадатковых мер па аказанні ўздзеяння на асоб, якія знаходзяцца на ўліках у АУС райвыканкама, не занятых працай або вучобай. На яе прыбылі 13 грамадзян, за якімі ажыццяўляецца прафілактычны нагляд.

– Важна прадаставіць магчымасць атрымаць работу ўсім працаздольным жыхарам раёна, вакансій для гэтага дастаткова, – адзначыў Вадзім Аляксандравіч. – Асаблівай увагі патрабуюць грамадзяне нашай краіны, якія вярнуліся пасля адбыцця пакарання, таму маюць патрэбу ў працаўладкаванні і кантролі з боку адказных службаў.  Мерапрыемства праводзіцца з мэтай каардынацыі дзейнасці суб’ектаў прафлактыкі і налалджвання ўзаемадзеяння адказных службаў раёна.

На жаль, не ўсе з 13 чалавек, якія прыйшлі на сустрэчу, рвуцца працаваць. Некаторыя прыходзяць сюды паўторна, бяруць накіраванне на працу і не даходзяць да працадаўцы. Асобныя дзятдаўчане запэўнівалі камісію, што працуюць, проста не афармляюцца як трэба. Іншыя ўсю восень актыўна “прамышлялі” зборам грыбоў, што сёння згубіла сваю актуальнасць. Сустракаліся і тыя, хто прывык жыць за кошт сваякоў, знаёмых або беспаспяхова паехаў за доўгім рублём у бліжэйшае замежжа.

– Сацыяльныя гарантыі і стабільны законны заробак могуць даць толькі афіцыйныя працадаўцы, якія выплачваюць падатак у дзяржаўны бюджэт, – нагадаў Вадзім Бялятка. – Таму раім вам скарыстацца магчымасцю, прадастаўленай дзяржавай, і выбраць працоўнае месца на Дзятлаўшчыне па сваёй адукацыі, здольнасцях і пажаданнях.

Кожны з паднаглядных атрымаў накіраванне ў адну з арганізацый раёна, куды ім належыць прыбыць для субяседавання і далейшага працаўладкавання.

Ірына Забеліна правяла з грамадзянамі прафілактычную гутарку, па завяршэнні якой усе  былі прыцягнуты да грамадска карыснай працы па навядзенні парадку на тэрыторыі, прылеглай да раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации