У сельскай гаспадарцы Дзятлаўшчыны – новыя назначэнні

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

З 19 лістапада 2024 года новым кіраўніком ААТ “Дварэц-Агра” стаў Дзмітрый Валянцінавіч Дожын.

Нарадзіўся Дзмітрый Валянцінавіч 30 ліпеня 1984 года ў горадзе Скідзелі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Мае вышэйшую адукацыю.

У 2012 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці “заатэхнія”.

Працоўны шлях пачынаў у 2004 годзе ў ААТ “Гроднахлебапрадукт” (сённяшні ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”), дзе да 2024 года працаваў на розных пасадах: інжынерам службы галоўнага інжынера, намеснікам дырэктара па вытворчасці, намеснікам генеральнага дырэктара па хлебапрадуктах, начальнікам упраўлення па хлебапрадуктах і іншых.

З красавіка 2024 года па цяперашні час узначальваў ТАА “Рэнесанс Рэстаўрацыя”.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga