Хочаш каб было добра – зрабі сам. Такога меркавання прытрымліваюцца ў ААТ “Граніт-Агра”, дзе станоўчай практыкай з’яўляецца праводзіць рамонты і мадэрнізацыю сваімі сіламі і за ўласныя сродкі.
Так нядаўна быў рэканструяваны адзін з карпусоў малочнатаварнай фермы “Еленка”, прыстасаваны да ўтрымання цялят іх і догляду. Былі набыты матэрыялы, з якіх работнікі гаспадаркі самі зманціравалі каля 150 металічных індывідуальных боксаў з пластыкавымі перагародкамі для самых маленькіх жывёл, а таксама лінію дарошчвання, дзе на сёння ўтрымліваюцца больш за 100 асобінаў. На матэрыялы і работы ААТ “Граніт-Агра” было выдаткавана 162,3 тысячы рублёў.
Змяніліся да лепшага не толькі ўмовы ўтрымання цялят, але і камфортнасць працы жывёлаводаў. У цялятніку выдзелена і абсталявана асобнае памяшканне для захоўвання і мыцця малочнага абсталявання з гарачай вадой і стэлажамі для зручнасці захоўвання. У паенні цялят выкарыстоўваецца спецыяльнае малочнае “таксі”, дзякуючы чаму вытрымліваецца аптымальная тэмпература і патрэбная дазіроўка малака для кожнага гадаванца.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga