Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці на працягу некалькіх гадоў кантралюе сітуацыю з пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасцю і вяртаннем у краіну валютнай выручкі.

Па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў прымаюцца прадугледжаныя заканадаўствам меры па фактах незабеспячэння своечасовага завяршэння знешнегандлёвых аперацый. Толькі ў 2016 годзе за названае парушэнне да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 38 юрыдычных асобаў на агульную суму штрафу 2,0 млн. рублёў, 43 фізічныя асобы — на 2,8 тыс. рублёў.

За 2016 год пратэрмінаваная знешняя дэбіторская запазычанасць прадпрыемстваў вобласці ўзрасла на 1,2 млн. долараў ЗША, а за студзень бягучага года — яшчэ на 1,1 млн. долараў ЗША.

Рашэнні аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці кіраўнікоў арганізацый, па чыёй віне былі дапушчаны парушэнні заканадаўства, якія прывялі да непаступлення ў краіну значных сумаў валютнай выручкі і прычынення стратаў арганізацыям, да ўмяшальніцтва Камітэта дзяржкантролю не прымаліся.
Камітэт дзяржаўнага кантролю нагадвае аб неабходнасці выканання арганізацыямі парадку правядзення знешнегандлёвых аперацый, а таксама аб наяўнасці адміністрацыйнай, а ў шэрагу выпадкаў і крымінальнай адказнасці за парушэнні заканадаўства ў галіне знешнеэканамічнай дзейнасці.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации