Новым кнігам – добры дзень!

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Хто з нас, мілыя дамы, не чытаў раманы пра каханне? Менавіта для вас, нашы паважаныя чытачкі, у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг.

Таццяна Алюшына Новыя райскія кушчы. Скрадзены рэдкія скарбы. Пры гэтым сейф не ўзламаны, а староннія ў дом не ўваходзілі. Што трэба, каб адшукаць злыдня? Правільна: сабраць усё сямейства Акцябрскіх у сядзібе і запрасіць у якасці дэтэктыва аднаго з лепшых аналітыкаў краіны.

Аляксандра Міронава “Рассячы гордзіеў вузел. Вольга страціла жаніха і дзіця, яна жыве мінулым і ўпэўнена: у трыццаць гадоў жыццё скончана. Юлія вядзе двайную гульню і не сумняваецца: праўда ўсіх заб’е. Эжэн разбурае чужыя лёсы ва ўгоду ўласнаму эгаізму. Яны – родныя сёстры, і кожнай з іх прыйдзецца рассячы ўласны гордзіеў вузел, каб стаць па-сапраўднаму шчаслівай.

Марыя Мятліцкая “І ўсе мы будзем шчаслівыя. Кіра прыехала ў родны горад, дзе прайшлі самыя шчаслівыя і самыя няшчасныя яе гады. Масква стала зусім іншай, ды і яе жыццё змянілася. І цяпер ёй здавалася, што жыццё спынілася. Але ў гэтым горадзе, поўным успамінаў, Кіра зноў знайшла сваё шчасце.

Юлія КлімаваСто гадоў без цябе. Для Вольгі Шурыгінай праца заўсёды была на першым месцы – пасада дырэктара абавязвае. Але, каб вырашыць усе пытанні з былым мужам, ёй прыйдзецца цярпліва выносіць непрадказальнага і харызматычнага Мікіту Замяціна – сябра сям’і.

Таццяна ТронінаЛяці да мяне. Жыццё скрыпачкі і танцоркі Кары нагадвала сон – бясконцая чарада выступленняў перад нуднай публікай, а ўвесь астатні час дзяўчына прысвячала клопатам пра хворага бацьку. Але аднойчы на яе звярнуў увагу фармацэўтычны “кароль” – Северын Рамашын.

Селена ВестПрыручы мяне, калі зможаш. У вольны ад вучобы час Лексі Максфіл падзарабляе няняй. Гэтых грошай хапае, каб дапамагаць бацьку. Таму яна адразу згаджаецца стаць няняй малодшых братоў Лендана Роя – аднаго з самых папулярных хлопцаў школы. Але яе з’яўленне ў яго доме зусім не задавальняе Лендана, і ён мае намер прымусіць яе сысці.

Інга ЛАЎРАНЮК,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga