Каманда навучэнцаў Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук і Цэнтра адукацыі № 40 імя І. А. Дзяменцьева горада Тулы прынялі ўдзел у дзіцячай секцыі “Вывучаючы мінулае, праектуем будучыню” Другога форума Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс”, які праходзіў у Калінінградзе.
Дзіцячая секцыя стала пляцоўкай для абмену ідэямі і вопытам паміж навучэнцамі з гарпасёлка Наваельня, гарадоў Тулы і Калінінграда.
Удзельнікі форума ўсклалі кветкі да падножжа галоўнага ваеннага мемарыяла Калінінграда – манумента 1200 воінам 11-й гвардзейскай арміі, якія загінулі ў дні вызвалення горада ад нацыстаў. Дзеці таксама наведалі Калінінградскі абласны гісторыка-мастацкі музей. У час экскурсіі даведаліся пра гісторыю і прыродныя багацці краю, аб ваенных дзеяннях на тэрыторыі Калінінграда ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
У ходзе мерапрыемстваў навучэнцы атрымалі магчымасць падзяліцца сваімі дасягненнямі, пазнаёміцца з адоранымі аднагодкамі з Расійскай Федэрацыі і даведацца шмат новага аб нашай агульнай гісторыі.
Алена КРУГЛОВА,
дырэктар Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga