Дзятлаўчане запасаюцца агароднінай і зернем

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

12 кастрычніка сезонныя кірмашы-продажы сельскагаспадарчай прадукцыі прайшлі ў гарпасёлках Казлоўшчына, Наваельня і аграгарадку Гезгалы.
У Казлоўшчыне бульбай гандлявала КСУП “Хвінявічы”, зернем — КСУП “Войневічы”. Мёд і агародніну прапаноўвалі фермеры. Для пасялкоўцаў ладзілася канцэртная праграма.

У Наваельні зноў карысталася попытам жывая рыба, а патрэбу ў бульбе, бураках і моркве цалкам задаволіла КСУП “Жукоўшчына”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga