Дзятлаўскі райвыканкам у сувязі з паніжэннем тэмпературы вонкавага паветра прыняў рашэнне аб уключэнні з 3 кастрычніка ацяплення ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння.

Пры тэмпературы вонкавага паветра вышэй за +10° C ацяпленне будзе падавацца ў рэжыме прапальвання.

Даведачна па інфармацыі РУП “Гроднаэнерга”: рашэнне аб старце ацяпляльнага сезона прымаюць органы выканаўчай улады, арыентуючыся на тэмпературныя рэжымы: на вуліцы павінна быць +10 ° С і ніжэй на працягу 3 дзён. Пасля аб’ектаў сацыяльнай сферы наступныя на чарзе кватэры і дамы. Для гэтага павінны ўсталявацца і пратрымацца тры дні сярэднясутачныя +8° C і ніжэй. Чарга адміністрацыйных, прамысловых і іншых вытворчых будынкаў надыдзе пасля жылога фонду.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации