Прамую тэлефонную лінію правёў Васіль Герасімаў

Важнае Улада

27 верасня ў раённым выканаўчым камітэце прамую тэлефонную лінію для жыхароў Дзятлаўшчыны правёў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Герасімаў.

На прамой лініі прысутнічалі першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Аляксандр Садаўнічы, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі, супрацоўнікі райвыканкама і кіраўнікі адказных службаў.

Васілю Мікалаевічу паступілі тры тэлефонныя званкі, якія датычыліся пытанняў прыватызацыі жылля ў сельскай мясцовасці, прадастаўлення працоўных адпачынкаў, правядзення рамонту даху ў доме, дзе некалькі ўласнікаў. Звароты грамадзян узяты на кантроль і будуць вырашаны ў вызначаны тэрмін.

Адзін са званкоў паступіў ад жыхаркі Міншчыны з пытаннем аб гарачым водазабеспячэнні прыватнага дома. Яно будзе адрасавана кіраўніцтву Мінскага раёна.

У час прамой лініі абмяркоўваліся пытанні работы прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны, сферы жыллёва-камунальных паслуг, спажывецкай кааперацыі.

Наталля АВЯРЧУК