У пасёлку Казлоўшчына актыўнымі тэмпамі ідзе рэканструкцыя шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Леніна, 35А, якую плануецца завяршыць ужо сёлета.
Рэканструкцыя будынка фінансуецца з абласнога бюджэту, на сёння выдзелена 4,5 мільёна рублёў. Генеральным падрадчыкам выступае ТАА “Зодчий” са Слоніма, якое добра зарэкамендавала сябе на Дзятлаўшчыне.
Прыгожы ўтульны дом лагічна дапоўніць такі ж шматпавярховік, які быў здадзены ў эксплуатацыю ў 2022 годзе і ўжо заселены. У хуткім часе для жыхароў пасёлка і спецыялістаў, якія прыязджаюць сюды працаваць з іншых населеных пунктаў, будуць даступныя 34 новыя кватэры: дзве з іх сацыяльныя, астатнія – камунальнай формы ўласнасці.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga