Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

“Першая палова тыдня парадавала цяплом і сонцам. Уначы месцамі па поўначы краіны крыху падмарожвала, але ўдзень красавіцкае сонца прагравала паветра. Аднак надвор’е не вызначаецца стабільнасцю. І ў чацвер тэрыторыя Беларусі апынулася пад уплывам франтальнага раздзелу. У пятніцу атмасферны фронт перамясціўся на ўсход краіны, у Беларусь пачалі паступаць паветраныя масы з Заходняй Еўропы”, – адзначыла Святлана Рыбакова.

У нядзелю, 9 красавіка, з Заходняй Еўропы на большую частку тэрыторыі Беларусі распаўсюдзіць уплыў вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму будзе ў асноўным без ападкаў. Тэмпература паветра ўдзень будзе 6-12 вышэй за нуль. Па паўднёвым захадзе будзе цяплей – удзень паветра прагрэецца да 15 градусаў.

У панядзелак чакаецца цёплае, пераважна без ападкаў надвор’е. Ноччу і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў. Удзень будзе 10-17 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 21 цяпла.

У аўторак, 11 красавіка, ноччу большая частка краіны застанецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, днём надвор’е будзе вызначаць атмасферны фронт, які перамяшчаецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, таму ўначы ў крайніх паўночна-заходніх раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём па паўднёвым усходзе магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу будзе 2-9 градусаў, удзень – ад 8 да 15 цяпла, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 20 градусаў вышэй за нуль.

БелТА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации