Статыстыка

Колькасць насельніцтва Дзятлаўскага раёна на 1 студзеня 2017 года склала 24804 чалавекі і ў параўнанні з пачаткам 2016 года паменшылася на 532 чалавекі.

У 2016 годзе ў раёне нарадзіліся 267 дзяцей, што на 38 дзяцей менш, чым у 2015 годзе. Колькасць памерлых у параўнанні з 2015 годам зменшылася на 8 чалавек і склала 570 чалавек.

У параўнанні з 2015 годам натуральнае змяншэнне насельніцтва павялічылася на 30 чалавек (на 11%) і склала 303 чалавекі. У 2016 годзе склаўся натуральны прырост насельніцтва ў горадзе Дзятлаве (7 чалавек).

У 2016 годзе ў раёне зарэгістраваны 131 шлюб, афіцыйна скасавалі шлюб 78 сем’яў. У параўнанні з 2015 годам колькасць шлюбаў зменшылася

на 70 (у 1,5 разы), колькасць разводаў — на 3 разводы (на 3,7%).

На 100 шлюбаў прыходзілася 60 разводаў, у 2015 годзе — 40 разводаў.

Міграцыйнае змяншэнне насельніцтва раёна ў 2016 годзе склала 229 чалавек, што на 37 чалавек (на 13,9%) менш, чым у 2015 годзе.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации