Вучыцеся з задавальненнем

Важнае Грамадства

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Збяром дзяцей у школу” з карыснымі падарункамі і канцэлярскімі рэчамі да выхаванцаў Дзятлаўскага СПЦ завіталі старшыня раённага савета ГА «БРПА» Ірына Мішчанка, спецыяліст раённага камітэта ГА «БРСМ» Наталля Маркава, члены Гарадскога піянерскага штаба Алена Швец і Лізавета Юргель, дэпутат Моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Таццяна Дзедава, валанцёр раённага валанцёрскага клуба «Мы разам» Лізавета Кветка.

Госці павіншавалі дзяцей з новым навучальным годам, пажадалі здароўя, быць уважлівымі, цікаўным і вучыцца з задавальненнем.

Яны расказалі выхаванцам цэнтра аб дзейнасці моладзевых арганізацый і якое важнае месца ў рабоце аб’яднанняў займае валанцёрскі рух, чым займаюцца члены клуба «Мы разам».

Прыемным момантам сустрэчы стала фатаграфаванне на памяць.

Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga