Ужо да канца гэтага года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю трохпавярховы 30-кватэрны панэльны дом па вуліцы Прытыцкага.
Генеральным падрадчыкам работ з’яўляецца ААТ “Гроднажылбуд”, якое рэалізавала на Дзятлаўшчыне нямала грунтоўных праектаў. Фінансаванне будаўніцтва вядзецца з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў, меркаваная сума выдаткаў – 5840 тысяч рублёў.
Работа ідзе хутка, у дадзены момант ужо ўзведзены два паверхі будынка. У новым доме 13 кватэр будуць належаць да камунальнай формы ўласнасці, 17 – да рэспубліканскай арэнднай.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga