Шмат смеху, весялосці, жартаў было ў час вясёлай сельскай эстафеты, якая праходзіла ў скверы Дварчаніна райцэнтра.
Сёлета ўдзел у ёй прынялі чатыры каманды. Яны спаборнічалі ў жартоўных выпрабаваннях “Горача”, “Аграрны баскетбол”, “Боўлінг”, “Беларускія пінгвіны”, “Спрытнюга”, “Бой падушкамі”. Падтрымаць вясёлых спартсменаў і даведацца, хто жсамы хуткі, трапны, дужы, прыйшлі іх калегі, сябры, родныя.
Пасля падліку балаў за ўсе конкурсы журы агучыла пераможцаў. Дыплом І ступені дастаўся камандзе ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, на другой пазіцыі – спартсмены з КСУП “Войневічы”, трэцяе месца прысудзілі ААТ “Дварэц-Агра”.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga