Пытанне: у чарзе ў магазіне пакупніку не спадабалася абслугоўванне прадаўца і ён пачаў яго абражаць. Якое пакаранне за гэта можа быць?
Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Віталій Грышук:
– Згодна з заканадаўствам, абразай прызнаецца наўмыснае прыніжэнне ў непрыстойнай форме гонару і годнасці асобы. За выказаныя вусна абразы прадугледжана адказнасць па першай частцы артыкула 10.2 КоАП Рэспублікі Беларусь – штраф у памеры да 30 базавых велічыняў. Пры гэтым варта адзначыць, што, калі нават асабістая абраза прагучала ў публічным выступленні або ў друку, у тым ліку інтэрнэце, – мера адказнасці павышаецца: штраф у памеры ад 10 да 200 базавых велічыняў, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
Калі абразы былі ўзаемныя, абодва фігуранты могуць быць прыцягнуты да адказнасці, гэтыя выпадкі будуць разглядацца ў асобнай вытворчасці.
Варта адзначыць, што адказнасць па артыкуле 10.2 КоАП Рэспублікі Беларусь надыходзіць з 14 гадоў, калі крыўдзіцель малодшы – пакараны будуць бацькі ці законныя прадстаўнікі.
Калі распачаць сварку з абразамі адзін аднаго ў публічных месцах, напрыклад, у чарзе на пошце, у магазіне ці ўстанове аховы здароўя, то дзеянні могуць быць кваліфікаваны як дробнае хуліганства.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga