Лічаныя тыдні засталіся да заканчэння летніх канікулаў.
Бацькі школьнікаў актыўна рыхтуюць дзяцей да новага навучальнага года, набываюць неабходныя тавары. Установы адукацыі таксама гатовы да сустрэчы маленькіх і юных жыхароў раёна, арганізацыі эфектыўнага і камфортнага вучэбнага працэсу. Аб тым, што зроблена ў школах і дзіцячых садах Дзятлаўшчыны да навучальнага года, расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская:
– На працягу лета рамонтныя работы былі праведзены ва ўсіх 22 установах адукацыі раёна. На гэтыя патрэбы было затрачана 799,33 тысячы рублёў: на правядзенне капітальнага рамонту са сродкаў бюджэту выдаткавана 466 тысяч рублёў і 301,13 тысячы – на правядзенне бягучага. Былі задзейнічаны 46,05 тысячы рублёў пазабюджэтных сродкаў устаноў адукацыі і 34,13 тысячы рублёў спонсарскіх сродкаў.
– Якія праекты рэалізаваны?
– У рамках капітальнага рамонту адрамантаваны харчблок дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава, праведзены рамонт даху ў Новаяльнянскай сярэдняй школе. Найбольш значныя работы праведзены на харчблоку дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава; адрамантаваны калідоры, заменены дзвярныя блокі ў сярэдніх школах № 1 і № 3 горада Дзятлава, Новаяльнянскай сярэдняй школе, гімназіі № 1 горада Дзятлава, дзіцячым садзе № 1, Хвінявіцкай сярэдняй школе, выбарачна заменены аконныя блокі ў гімназіі № 1, сярэдняй школе № 1, дзіцячых садах № 1 і № 2.Выдзелены сродкі на стварэнне безбар’ернага асяроддзя ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава.
– Што зроблена па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі?
– На набыццё сродкаў навучання і абсталявання сёлета накіравана звыш 90,88 тысячы рублёў бюджэтных сродкаў. Набыта музычная апаратура ў сярэднюю школу № 3; камп’ютарная тэхніка – у сярэднюю школу № 1, Дварэцкую, Казлоўшчынскую, Гезгалаўскую сярэднія школы, Раклевіцкую базавую школу, дзіцячыя сады № 1 і № 2, сацыяльна-педагагічны цэнтр; тэхналагічнае абсталяванне – у Новаяльнянскую сярэднюю школу і сярэднюю школу № 3; швейныя машынкі – у Хвінявіцкую сярэднюю школу. На закупку мэблі для ўстаноў адукацыі затрачана 70,20 тысячы рублёў, з іх бюджэтных сродкаў – 56,16 тысячы рублёў, пазабюджэтных – 19,05 тысячы, спонсарскіх – 12,14 тысячы.
– Ці ўсе ўстановы адукацыі добра падрыхтаваліся да навучальнага года?
– На гэта пытанне адкажа па выніках работы маніторынгавая камісія, якая з 14 па 16 жніўня праводзіць аналіз гатоўнасці ўстаноў адукацыі да арганізацыі адукацыйнага працэсу і пачатку новага 2024-2025 навучальнага года. У састаў групы правяраючых традыцыйна ўвайшлі спецыялісты аддзела адукацыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Вынікі работы будуць заслуханы на чарговым пасяджэнні райвыканкама. Аднак ужо цяпер магу адзначыць, што ўсе ўстановы адукацыі цалкам гатовы сустрэць маленькіх і юных дзятлаўчан у сваіх сценах. Карыстаючысянагодай, хачу выказаць словы ўдзячнасціраённамувыканаўчамукамітэтуі яго кіраўнікуАндрэю Садоўскаму, спонсарам устаноў адукацыі, законным прадстаўнікам навучэнцаў за аказаную дапамогу ў падрыхтоўцы да навучальнага года.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga