З 1 жніўня на гэту пасаду заступіла Таццяна Аляксандраўна Умоўская.
Да гэтага часу яна працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Новаяльнянскай сярэдняй школы.
Нарадзілася Таццяна Аляксандраўна 16 мая 1975 года ў гарадскім пасёлку Наваельня. У 1997 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці “педагогіка і методыка пачатковага навучання, методыка выхаваўчай работы”. З 1997 па 2004 гады працавала настаўніцай пачатковых класаў Данілавіцкай сярэдняй школы, затым яшчэ год настаўніцай інтэгрыраванага навучання Новаяльнянскай сярэдняй школы.
З 2005 па 2011 гады займала пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Новаяльнянскай сярэдняй школы. У ліпені 2011 года была прызначана на пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Новаяльнянскай сярэдняй школы, якую займала да гэтага часу.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga