Убібліятэках раёна дадзены старт інтэрактыўнаму патрыятычнаму праекту “Гартаючы гісторыі старонкі”, прымеркаванаму да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Ён прадугледжвае розныя формы і метады работы бібліятэк, якія дадуць новае жыццё памяці аб бессмяротным подзвігу і ахвярах народа, пакладзеных на алтар Вялікай Перамогі.

У рамках гэтага праекта праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памятным падзеям вайны, вядзецца пошукавая работа па зборы інфармацыі (фатаграфіі, лісты, дакументальныя сведчанні аб франтавых буднях) аб яе ўдзельніках і героях– ураджэнцах Дзятлаўшчыны  – для папаўнення базы даных “Фота з сямейнага альбома ветэрана”.

У бібліятэках прайшла патрыятычная анлайн-акцыя “Напішы ліст салдату”, запісанывідэаролікі вершаў пра вайну, арганізаваны анлайн-рэпартажы “Героі Перамогі”, фотазоны, кніжныя выставы, праводзіцца цыкл мерапрыемстваў “Памяць сэрца”.  На працягу красавіка-чэрвеня ў сацыяльных сетках і на ютуб-канале Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, на сайце ўстановы публікуюцца праектныя матэрыялы. Вынікам праекта да 3 ліпеня стане віртуальны фотаальбом “80 фотакадраў пра вайну”.

Марына БОРТКА,
метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!

Похожие публикации