На Дзятлаўшчыне распачаліся мерапрыемствы ў межах IV Усебеларускага хрэснага ходу “Царква і армія”, прымеркаванага да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сёлета ён праходзіць пад дэвізам “Памяць. Вера. Айчына” і закліканы ў малітве ўшанаваць памяць абаронцаў Айчыны, якія загінулі на палях бітваў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Хрэсны ход стартаваў на Дзятлаўшчыне 19 чэрвеня. Намеснік ваеннага камісара – начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун, благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі Іаан Кісель, навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава ўшанавалі памяць загінулых, узялі зямлі для памятнай капсулы на магілах і масавых пахаваннях савецкіх воінаў. Падобныя мерапрыемствы з удзелам духавенства, вайскоўцаў, мясцовых уладаў і школьнікаў адбыліся ў сельскіх саветах раёна.
У пятніцу, 21 чэрвеня, у час хрэснага ходу урна з зямлёй, сабранай на месцах пахавання абаронцаў Дзятлаўшчыны, будзе перададзена прадстаўнікам Навагрудскага раёна.
Хрэсныход, які стартаваўу ДзеньПерамогіў Свята-Петрапаўлаўскім кафедральным саборы Гомеля, завершыцца 28 чэрвеня ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga