Не ведаючы броду. Праверылі бяспеку на вадаёмах

Важнае Здарэнні і бяспека

30 мая прадстаўнікі АСВОДа, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, Дзятлаўскага лясгаса, раённай арганізацыі ГА “БРСМ” правялі прафілактычны рэйд “Меры бяспекі на вадзе”.

Асаблівая ўвага была нададзена наступным пытанням: наяўнасць выратавальных камізэлек у час рыбнай лоўлі з лодак, недапушчэнне распіцця спірных напоўя каля вадаёмаў, плаванне ў неўстаноўленых месцах, знаходжанне непаўналетніх без суправаджэння дарослых каля вады. У час рэйду грамадзянам былі ўручаны памяткі з правіламі бяспекі.

Памятайце: вада памылак не даруе! Будзьце асцярожныя!

Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня раённай арганізацыі АСВОД

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga