Працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы і якія не пацвердзілі сваю занятасць, аплачваюць па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на аказанне паслуг: гарачае водазабеспячэнне (падагрэў вады), цеплазабеспячэнне (ацяпленне) і газазабеспячэнне з мэтай ацяплення пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў.
Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва мае права прымаць рашэнні аб поўным або частковым вызваленні “дармаедаў” ад аплаты камунальных паслуг па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё выдаткаў на іх аказанне, у сувязі са знаходжаннем іх у цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Даведка
Пад цяжкай жыццёвай сітуацыяй маецца на ўвазе аб’ектыўная сукупнасць абставін, якія не залежыць ад грамадзяніна і якія ён не можа пераадолець за кошт наяўных магчымасцяў.
Для такога вызвалення не заняты ў эканоміцы або член яго сям’і падае ў службу “адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта наступныя дакументы:
— заяву;
— пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу заяўніка;
— дакументы, якія пацвярджаюць ступень сваяцтва (пасведчанне аб заключэнні шлюбу, пасведчанне аб нараджэнні), – для членаў сям’і;
— дакументы і (або) звесткі, якія пацвярджаюць знаходжанне ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, – пры іх наяўнасці.
Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры – 15 дзён з дня падачы заявы. Рашэнне дзейнічае ад 3 да 12 месяцаў.
Плата за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры не спаганяецца.
Нагадаем, што “адно акно” размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Працуе служба па зручным для грамадзян графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед.
Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама, кіраўнік службы “адно акно”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga