Пытанне: наводзілі парадак у дачным доме і знайшлі агнястрэльную зброю часоў Вялікай Айчыннай вайны. Што з ёй рабіць?

Адказвае ўчастковы інспектар АУС райвыканкама Мікіта Балтрукевіч:

–  Закон забараняе захоўваць і выкарыстоўваць любую знойдзеную або перададзеную зброю і боепрыпасы, уласнікам якіх вы не з’яўляецеся. Яны падлягаюць неадкладнай здачы ў органы ўнутраных спраў. Каб вырашыць праблему, дастаткова патэлефанаваць у аператыўна-дзяжурную службу аддзела міліцыі па нумарах: 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042 або па адзіным нумары 102, каб паведаміць аб знаходцы і жаданні здаць яе. Такі крок пазбавіць вас ад непатрэбных перажыванняў, а таксама адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Нагадваем, што незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад у Рэспубліцы Беларусь караецца па законе з пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Следующая новость

Похожие публикации