Наркотыкі — крымінал

Здарэнні і бяспека

Залежнасць ад наркотыкаў — гэта хвароба. Праблемы з наркотыкамі могуць быць у каго-небудзь з вашага акружэння. Такі чалавек можа працаваць на добрай рабоце і быць прыкладным сямейнікам або атрымліваць добрыя адзнакі ў школе і мець шмат сяброў.

Аднак распазнаць нарказалежнага магчыма. У такіх людзей часта з’яўляюцца змены ў паводзінах, раптоўна мяняюцца інтарэсы.

На жаль, злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, рэгіструюцца і на Дзятлаўшчыне. Так, у навагоднюю ноч каля дома №11А па вуліцы Навагрудскай райцэнтра супрацоўнікі раённай міліцыі затрымалі трыццацітрохгадовага мясцовага жыхара. Мужчына ў сваёй аўтамашыне захоўваў 0,2322 грама наркатычнага рэчыва — марыхуаны. А пры затрыманні, выходзячы з машыны, каб пазбегнуць адказнасці, выкінуў з адзення папяровы скрутак з марыхуанай вагой 0,2848 грама.

Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў на парушальніка крымінальную справу па частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконнае без мэты збыту захоўванне наркатычных сродкаў). У час расследавання былі выяўлены факты збыту наркатычных сродкаў. У сувязі з гэтым крымінальную справу перакваліфікавалі ў частку 2 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконнае з мэтай збыту захоўванне наркатычных сродкаў). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

В. БАРОЎСКІ,
оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *