24 і 25 красавіка ў Мінску пройдзе пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу ў новым канстытуцыйным статусе.

Яго ўдзельнікі вызначаць стратэгічныя напрамкі развіцця нашай дзяржавы, прымуць важныя рашэнні, якія датычацца яе палітычнага жыцця. У ліку дэлегатаў – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Новаяльнянскай сярэдняй школы Таццяна Умоўская.

Таццяна Аляксандраўна падзялілася сваім меркаваннем аб будучай сустрэчы:

– Быць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, на ўзроўні рэспублікі прадстаўляць Дзятлаўшчыну і маю родную Наваельню – вялікі гонар для мяне. Разам з тым адчуваю сур’ёзную адказнасць ад таго, што маю магчымасць прымаць непасрэдны ўдзел у вырашэнні найважнейшых для нашай краіны пытанняў. Галоўным на сёння лічу далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржавы, у тым ліку ў сферы адукацыі, умацаванне міру, стабільнасці і бяспекі ў нашай краіне. Сваю задачу як дэлегата бачу ў тым, каб яшчэ раз даказаць: мы, жанчыны, актыўныя і ініцыятыўныя, можам і ўмеем многае, у стане вырашаць пытанні на месцах, такім чынам працуючы на карысць усёй Беларусі. Заўтра будзем уважліва слухаць Прэзідэнта, разам вырашаць, у якім напрамку рухацца далей.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации