У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы арганізаваны краязнаўчы куток “Родны край, ты мне мілы спрадвеку”.

Тут размешчаны кнігі, копіі  артыкулаў з газет, часопісаў, зборнікаў, а таксама фрагменты (раздзелы, главы, абзацы) краязнаўчага характару з кніг, пачэснае месца займаюць  папкі-дасье, буклеты, памяткі, фактаграфічны матэрыял аб мінулым і сучасным Дзятлаўшчыны, а таксама аб знакамітых і таленавітых асобах раёна.

Добрым дапаўненнем з’яўляецца краязнаўчая картатэка, якая ў поўным аб’ёме змяшчае матэрыялы, дзе адлюстроўваецца літаратура аб прамысловых прадпрыемствах, школах, культурных установах,  матэрыялы па гісторыі, экалогіі і сацыяльна-эканамічным развіцці нашага горада. Штодзённа папаўняецца база даных “Краязнаўства”, якая забяспечвае карыстальнікаў аператыўнай інфармацыяй аб сваёй вобласці, раёне і горадзе Дзятлаве.

Марына КРУПІЦА,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации