Пазакласнае мерапрыемства пад такой назвай да Дня абаронцаў Айчыны прайшло ў сярэдняй школе №1 горада Дзятлава. Яго падрыхтавала і правяла класны кіраўнік 5 “А” класа Таццяна Уладзіміраўна Аверкава.
Разам з настаўніцай навучэнцы паразважалі, з чым у іх асацыіруецца слова Радзіма, якім павінен быць мужчына-абаронца.

У якасці госця і цікавага субяседніка на пазакласнае мерапрыемства быў запрошаны намеснік ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна, начальнік мабілізацыйнай групы падпалкоўнік Андрэй Міхайлавіч Волкаў. Ён расказаў школьнікам аб гісторыі ўзнікнення свята, традыцыях святкавання, патлумачыў, для чаго патрэбна армія. Навучэнцы задалі госцю свае пытанні.

Затым удзельнікі мерапрыемства паглядзелі частку мультыплікацыйнай стужкі “Дэсантнік Сцёпачкін” і самі паспрабавалі прыдумаць яе фінал.

Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся на каманды і прынялі ўдзел у спаборніцтвах на кемлівасць.

І. ЛЕАНІДАВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации