На лёдзе цяпер небяспечна

Важнае Здарэнні і бяспека

У межах прафілактычнай акцыі “Зімовы патруль” на Дзятлаўшчыне прайшоў рэйд водных аб’ектаў і месцаў зімовага адпачынку.

Ажыццявіла яго рабочая група ў саставе супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённай арганізацыі АСВОД разам з газетай “Перамога”. Яны наведалі азёры, размешчаныя на тэрыторыі райцэнтра, і вадаём у аграгарадку Вензавец, дзе пагутарылі з рыбакамі аб спецыяльнай вопратцы і правілах бяспекі ў час рыбалкі на лёдзе, уручылі памяткі.

Інспектары адзначылі, што з гэтага тыдня пачала дзейнічаць забарона выхаду на лёд з любой мэтай. Звязана яна з тым, што ледзяное покрыва нетрывалае, пульхнае, месцамі пакрыта вадой, – знаходзіцца на ім небяспечна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga