Якія пытанні разгледзелі дэпутаты?

Важнае Улада

На чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў абмеркавалі рэалізацыю рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Фізічная культура і спорт” на 2021-2025 гады і дзейнасць Войневіцкіх сельскага Савета дэпутатаў, сельскага выканаўчага камітэта.

Дзятлаўчан яднае спорт

За першае паўгоддзе 2023 года на Дзятлаўшчыне праведзена 89 фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых, турыстычных мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел 3065 чалавек. Арганізавана 13 турыстычных сплаваў на байдарках, 19 спартыўных мерапрыемстваў абласнога ўзроўню.

З 8-мі паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы на 2023 год выкананы 7.

Сфера спорту і турызму раёна прадстаўлена сектарам райвыканкама і трыма ўстановамі: “Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа”, “Дзятлаўскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб”, “Дзятлаўскі раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр”.

У дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе працуе чатыры аддзяленні: лёгкая атлетыка, цяжкая атлетыка, футбол і грэка-рымская барацьба. Тут займаюцца 330 чалавек. За перыяд 2021-2023 года ўстановай падрыхтавана 6 спартсменаў узроўню 1 разраду.

На базе фізкультурна-спартыўнага клуба створаны 3 клубы, з якіх 2 –валейбольны і хакейны, 1 – аматараў водных сплаваў на байдарках, а таксама ў раёне зарэгістравана раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларуская федэрацыя футбола”. Фізкультурна-спартыўным клубам наладжана ўзаемадзеянне з Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна па арганізацыі заняткаў фізічнай культурай з інвалідамі і фізічна аслабленымі асобамі.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі завастрыў увагу ўдзельнікаў сесіі на тым, што развіццё спорту ў раёне з’яўляецца рэальнай магчымасцю аздараўлення людзей, перш за ўсё праз далучэнне да яго падрастаючага пакалення, і фарміравання здаровага ладу жыцця.

Многае пад сілу сельвыканкаму

Тэрыторыя Войневіцкага сельскага савета ўключае 15 населеных пунктаў. Самыя буйныя: аграгарадок Войневічы – 164 чалавекі, вёска Горка – 129. Маюцца населеныя пункты, у якіх пражывае менш за 10 чалавек: Даўгялавічы, Петрашулевічы, Талявічы, Харабровічы.

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца 275 гаспадарак, пражывае 567 чалавек, з якіх 221 пенсіянер, 46 дзяцей, 7 шматдзетных сем’яў, 14 адзінокіх грамадзян, 176 грамадзян, якія жывуць адзінока.

Пытанні сацыяльнага становішча людзей пажылога ўзросту займаюць важнае месца ў дзейнасці сельскага выканаўчага камітэта. Асноўнымі напрамкамі забеспячэння дабрабыту адзінокіх пажылых грамадзян з’яўляецца ўдасканаленне пенсійнага забеспячэння, развіццё паслугаў па доглядзе іх на даму, паляпшэнне ўмоваў пражывання.

У рабоце з насельніцтвам па месцы жыхарства выканаўчы камітэт абапіраецца на дапамогу і падтрымку органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання – старастаў. Іх на тэрыторыі Войневіцкага сельсавета 8. Яны сумесна з мясцовым кіраўніцтвам праводзяць тлумачальную работу па добраўпарадкаванні і навядзенні належнага санітарнага парадку на прыдамавых тэрыторыях, выкананні законаў, правоў і інтарэсаў грамадзян, спрыяюць прафілактыцы і папярэджанню злачынстваў і правапарушэнняў, барацьбе з п’янствам і алкагалізмам, маральнай разбэшчанасцю.

Як заўважыў старшыня сельвыканкама Іван Свіб, важная задача ў сельскім савеце – клопат пра здароўе людзей. Працуюць два фельчарска-акушэрскія пункты ў Войневічах і Горцы. Медработнікі тут не толькі аказваюць першую медыцынскую дапамогу, але і лечаць, і прафілактыруюць многія хваробы. Матэрыяльная база фельчарска-акушэрскіх пунктаў здавальняючая.

На тэрыторыі сельскага савета навучальных установаў няма. Арганізаваны падвоз вучняў у Казлоўшчынскую і Дварэцкую сярэднія школы. Ёсць сям’я, дзе трое непаўналетніх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, яна – на кантролі.

Сельвыканкамам пастаянна праводзіцца работа па навядзенні парадку ў населеных пунктах. З гэтай мэтай выконваюцца работы па касьбе пустазелля, высечцы кустоў, пораслі дрэваў, уборцы смецця ўздоўж вуліц і каля пустуючых дамоў.

На тэрыторыі сельсавета размешчаны 6 агульнаграмадзянскіх могілак і два помнікі воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, догляд якіх ажыццяўляе КСУП “Войневічы”.

На працягу 2022 года па заявах грамадзян і згодна з праведзенымі слуханнямі былі выдалены аварыйныя дрэвы на могілках аграгарадка Войневічы, вёсак Вялікія Шастакі і Пруд.

Члены сельвыканкама актыўна падтрымліваюць сувязь з грамадскімі арганізацыямі.

Вядзецца ўлік непрацуючых грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. З дадзенай катэгорыяй праводзіцца прафілактычныя работа, прапануецца дапамога ў працаўладкаванні.

За мінулы год на асабістым прыёме ў старшыні сельскага выканаўчага камітэта было 3 чалавекі, пісьмовых зваротаў – 2. За восем месяцаў 2023 года зваротаў ад грамадзян не паступала.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: