Штогод упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама арганізуе аплатныя грамадскія работы па выкананні агульнадаступных відаў працоўнай дзейнасці, якія, як правіла, не патрабуюць дадатковай прафесійнай падрыхтоўкі, маюць сацыяльна карысную значнасць і садзейнічаюць уключэнню беспрацоўных у актыўнае працоўнае жыццё.

Работы праводзяцца на тэрыторыі 8-і сельскіх саветаў Дзятлаўскага раёна. Там беспрацоўныя ажыццяўляюць добраўпарадкаванне тэрыторыі: выкошваюць траву косамі і трымерамі, выграбаюць і ўбіраюць смецце, выдаляюць карэнне хмызнякоў. Фінансуецца такая занятасць за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Для ўдзелу ў аплатных грамадскіх работах заключаецца грамадзянска-прававы дагавор паміж наймальнікам і беспрацоўным, якога накіроўвае аддзел па працы і занятасці.

Ірына БАРАВІК,
намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации