Дзелавы панядзелак. Актуальныя тэмы

Важнае Улада

Аб абмежаванні на наведванне лясоў, пасеве азімых і рэалізацыі сельгаспрадукцыі, абследаванні домаўладанняў гаварылі на нарадзе, якую правёў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік.

Будзе новы сад

У сельскай гаспадарцы Дзятлаўшчыны прадаўжаюцца работы па  сяўбе азімых збожжавых – пакуль з адставаннем ад графіка на два дні. Гаспадаркі ўбіраюць кукурузу на сілас і насенне, вядуць такі важны фронт работ, як уборка бульбы. Дварэцкі льнозавод завяршыў прасаванне льну на сваіх плошчах, цяпер дапаможа тэхнікай гаспадаркам, у якіх лён яшчэ на палях. КСУП “Хвінявічы” і ААТ “Граніт-Агра” справіліся з уборкай грачыхі, астатнія гаспадаркі, якія вырошчваюць гэту культуру, прыступаюць да ўборкі на бягучым тыдні. КСУП “Жукоўшчына” прадаўжае раскарчоўку 15 гектараў старога саду, а таксама высаджвае новыя дрэвы яблыняў на плошчы 13 гектараў. Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік звярнуў увагу аграрыяў на арганізацыю і тэмпы работы.

Усё пачынаецца з прафілактыкі

Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што барацьба з п’янствам і алкагалізацыяй насельніцтва застаецца актуальным напрамкам дзейнасці ўсіх прафілактычных службаў, паколькі большасць злачынстваў як у нашым раёне, так і па ўсёй вобласці ўчыняюцца ў стане алкагольнага ап’янення. Акрамя таго, на сёння важная тэма  – арганізацыя захаванасці маёмасці грамадзян на дачных участках. Дачны сезон завяршаецца, многія гаспадары не вернуцца ў свае “летнія” дамы да вясны. Неабходна паклапаціцца пра маёмасць: найбольш каштоўныя рэчы забраць з сабой, устанавіць моцныя дзверы са складанымі замкамі, на вокны паставіць рашоткі, папрасіць суседзяў, якія пастаянна пражываюць побач, прыглядаць за вашым домам і адразу ж паведамляць пра здарэнні.

У раёне працягваюць працаваць назіральныя камісіі, якія правяраюць гатоўнасць да ацяпляльнага сезона, стан печаў і электраправодкі ў домаўладаннях дзятлаўчан.

Іншыя тэмы коратка

На кантролі кіраўніцтва вобласці і раёна – планавыя рамонты медустановаў у сельскай мясцовасці. На Дзятлаўшчыне функцыянуюць 15 ФАПаў, з іх па 13-і запланаваны работы. За летні перыяд адрамантавана 8. Прыведзены ў парадак 3 з 4 амбулаторый доктара агульнай практыкі.

****

Абласныя “Дажынкі-2023” у суботу 23 верасня пройдуць у Зэльве. Дзятлаўская дэлегацыя рыхтуецца прыняць удзел у свяце. Дзятлаўчане прывязуць не толькі галоўныя сімвалы свята хлебаробаў – ­каравай і сноп, але і прадставяць тэматычную пляцоўку раёна, галоўным акцэнтам у афармленні якой будзе лён. Таксама сваю прадукцыю прапануюць гасцям свята нашы прамысловыя прадпрыемствы.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga