Любімы горад, красуй у стагоддзях. Дзятлаву – 525! Жадаюць дзятлаўчане

Свежыя навіны Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Напярэдадні важкай юбілейнай даты гараджане выказваюць роднаму Дзятлаву і землякам свае шчырыя і цёплыя пажаданні.

Галіна Чура, ганаровая старшыня раённай арганізацыі ГА “БСЖ:

– Юбілей горада – цудоўная нагода, каб пажадаць землякам моцнага здароўя, радаснага і мірнага жыцця, асабістага росквіту і дабрабыту, шчасця і ладу ў сем’ях, спаўнення запаветных мараў і жаданняў.

Не менш шчырае пажаданне ў мяне ёсць для нашай роднай дзятлаўскай зямлі, ды і беларускіх вёсак і сельскай мясцовасці ў цэлым. Хочацца, каб на малую радзіму пасля атрымання адукацыі вярталася моладзь, а для гэтага неабходна ствараць спрыяльныя працоўныя месцы, і я веру, што так яно і будзе. Няхай Дзятлава расце, прыгажэе, развіваецца, няхай дзесяцігоддзі і стагоддзі робяць наш горад яшчэ больш маладым, шматнаселеным і паспяховым.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga