Напярэдадні важкай юбілейнай даты гараджане выказваюць роднаму Дзятлаву і землякам свае шчырыя і цёплыя пажаданні.
Раіса Каляда:
– Віншуючы наш горад з 525-годдзем, я жадаю кожнаму яго жыхару ўсяго самага найлепшага, асабліва кахання, радасці і шчасця, бо гэта менавіта тое, у чым мае патрэбу кожны з нас. Таксама мне хацелася б пажадаць не забываць свае родныя мясціны, помніць пра іх і як мага часцей наведваць.
Іна Малафей:
– Я ўпэўнена, што кожны з нас бязмерна любіць і шануе свой родны горад. Да такой важкай даты я выказваю Дзятлаву бязмежную любоў і вялікае прызнанне і жадаю толькі дабрабыту і росквіту, ды так, каб праз многія гады нават зоркі дзівіліся, як наш горад жыве і квітнее.
Мікіта ПАПРОЦКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga