Тэматычная акцыя “Наш падарунак да юбілею” крочыць па вуліцах Дзятлава.

Паўдзельнічаць у ёй і пакінуць добры след у гісторыі райцэнтра можа любы жадаючы.

Сёння праз дарогу ад маляўнічай клумбы ў выглядзе кнігі, побач з будынкам аддзела ЗАГС райвыканкама, былі ўсталяваны фігурныя арэлі ў выглядзе сэрца – сімвал закаханых пар, якія ствараюць новыя сем’і ў “Палацы шлюбаў”.

Такі незвычайны творчы прэзент райцэнтру зрабіў працоўны калектыў ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”.

– Эскіз арэляў нам прадаставіў аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама. Пастараліся ўвасобіць яго ў жыццё, прымяняючы ўсе нашы тэхнічныя магчымасці, – расказвае дырэктар прадпрыемства Уладзімір Жых. – Працавалі або дапамагалі ідэямі ўсе разам. Спадзяёмся, наш падарунак будзе на радасць дзятлаўчанам.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации