Хутка пачнуцца летнія канікулы, і ў дзяцей будзе шмат вольнага часу.

Каб адпачынак дзяцей не быў азмрочаны надзвычайнымі здарэннямі, неабходна запомніць некалькі правіл абыходжання з электратокам.

ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

– браць у рукі абарваныя або павіслыя правады паветраных ліній электраперадачы, падыходзіць да іх бліжэй за 8-10 метраў;

– узбірацца на апоры паветраных ліній электраперадачы, рабіць накіды на правады, разбіваць ізалятары, запускаць паблізу ліній электраперадачы паветраных змеяў;

– пранікаць на тэрыторыю і ў памяшканні трансфарматарных падстанцый, адчыняць электрычныя размеркавальныя шчыты і пульты;

– карыстацца электрапрыборамі на вуліцы, у сырых памяшканнях (ванных, душавых пакоях).

Дарослыя, растлумачце дзецям небяспеку, якая можа чакаць іх, памятайце, што ад вашых дзеянняў залежыць іх жыццё і здароўе.

Вячаслаў ПЯТРАШ,
інспектар Дзятлаўскай раённай энергагазінспекцыі
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации