Экскурсіі для навучэнцаў

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У апошнюю сераду месяца, бясплатны дзень наведвання музеяў Беларусі, Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей наведалі школьнікі Дзеравянчыцкай пачатковай школы Слонімскага раёна, сярэдняй школы № 27 імя В.В. Юртава г.Гродна, Вялікашылавіцкай базавай школы Слонімскага раёна.

Вучням было прадстаўлена экскурсійнае абслугоўванне па пастаяннай эскпазіцыі музея, часовых экспазіцыях «Нельга забыць, нельга зразумець, нельга апраўдаць» і «Іголкай вышытая прыгажосць».

Для даведкі: апошняя серада месяца – адзіны бясплатны дзень для наведвання музеяў навучэнцамі, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэдне-спецыяльную адукацыю ў Беларусі, уключаючы бясплатнае экскурсійнае суправаджэнне па пастаянных і часовых экспазіцыях (за выключэннем камерцыйных часовых экспазіцый).

Для наведвання патрабуецц апапярэдні запіс па тэл. 8(01563)60927.

Вольга ЦЮШЛЯЕВА,
дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga