Цёплы горад

Легенда сведчыць, што аднойчы грузінскі цар Вахтанг Гарсал накіраваўся на паляванне. Яго сокал збіў фазана. Той упаў у крыніцу і … зварыўся. Іншая легенда сцвярджае, што хворы фазан трапіў у гаючую крыніцу і ачуняў. Так ці інакш, але на месцы лекавых цёплых крыніц цар загадаў пабудаваць цёплы горад – Тбілісі. Таму літаральна ў самым цэнтры горада знаходзяцца серныя тбіліскія лазні. Іх ахвотна наведваюць турысты.

img_3415

img_3418

img_3404

img_3407

img_3413

Вада ў невялікім басейне індывідуальнай лазні вельмі гарачая. Выседзець там можна хвілін пяць. Тры-чатыры такія пагружэнні праз адпачынак – і адчуваеш сябе памаладзелым. У лазні, зразумела, пахне серавадародам, але праз хвілін 15 прывыкаеш да паху і ўспрымаеш яго нармальна.

Мясцовыя жыхары настолькі прызвычаіліся да паху, што выбудавалі дамы і жывуць абапал рачулкі, воды якой насычаны серавадародам. А маладажоны прыходзяць на масткі, перакінутыя праз рачулку, дзе замыкаюць свае замкі – на моцны шлюб, а ключы выкідваюць у гаючую ваду.

На падыходзе да серных лазняў усталяваны помнік: сокал трымае ў кіпцюрах фазана, што ляжыць у вадзе, якая бруіцца па шары. Такім адмысловым чынам аўтар “расказаў” дзве легенды пра ўзнікненне горада Тбілісі.

Чурчхела за лары

Чурчхела – нацыянальны грузінскі прысмак. Яго ўмеюць вырабляць літаральна ў кожнай сям’і: на нітку нанізваюць арэхі, пераважна фундук ці палавінкі грэцкіх, а затым акунаюць у загушчаны мукой і крухмалам вінаградны сок. Атрымліваецца накшталт каўбасак. Яны могуць быць рознага колеру, у залежнасці ад соку. Пачалі выкарарыстоўваць і харчовыя фарбавальнікі. Але сапраўдная чурчхела мае карычневы або жаўтаваты колер.

Чурчхелу ў Грузіі прадаюць амаль паўсюдна – у крамах, на базарах, у сувенірных лаўках, на вуліцах, абапал дарог. Амаль у кожнай грузінскай вёсцы, дзе праходзяць ажыўленыя турысцкія маршруты, сядзяць ля дамоў пажылыя жанчыны і прадаюць чурчхелу, каралькоў, прыправы, вязаныя рэчы.

img_3290

img_3292

img_3293

img_3294

img_3295

img_3300

img_3362

img_3363

img_3617

img_3618

img_3692

Каштуе чурчхела ад аднаго лары і больш. А лары, як здагадаліся, нацыянальная валюта Грузіі. Адзін долар — гэта прыкладна 2,36 грузінскага лары.

Асабліва вялікі выбар чурчхелы на цэнтральным тбіліскім базары, куды з’язджаюцца гандляваць з многіх рэгіёнаў Грузіі. Грузінскі базар варта наведаць, бо дзе, як не тут, убачыш на продаж лаўровыя “букеты”, велізарныя кашы з каралькамі, гранатамі, вінаградам, лімонамі, мандарынамі, перцам, шматлікія рады слоікаў з прыправамі і горы чурчхелы.

Гандлююць людзі пераважна сталага веку, якія пры Савецкім Саюзе вучылі рускую мову і ведаюць яе, таму размаўляць з імі проста. А вось сучасная моладзь ведае пераважна родную мову і англійскую. Кажуць, што англійская мова можа стаць у Грузіі другой дзяржаўнай мовай.

Кожны з гандляроў, як і ў нас, нахвальвае сваё, але абавязкова папытаецца, адкуль прыехалі, прыязна паразмаўляе. Сустрэлі пажылога мужчыну, не паверыце, родам… са Слоніма. Жыве на радзіме жонкі, мае ўжо і грузінскі акцэнт. Хваліўся перад суседзямі-гандлярамі: “Землякі!”, шчодра частаваў каралькамі, запрашаў прыязджаць яшчэ. Сапраўды, свет цесны!

Яшчэ крыху пра Грузію

Легендаў пра Грузію шмат. Адна з іх апавядае, як Бог надзяляў народы землямі. Калі гэта адбывалася, грузіны частавалі сяброў, і не паспелі на падзел. Бог, паважаючы іх гасціннасць, падумаў і сказаў, што аддае грузінам тое, што прыбярог для сябе – куток, дзе ёсць усё: сонца, горы, мора, зеляніна, прыродныя багацці. З таго часу грузіны застаюцца адным з самых гасцінных народаў, які валодае адным з найпрыгожых куткоў свету.

Грузіны называюць сваю краіну Сакартвела. Слова паходзіць ад назвы народа, які жыў на тэрыторыі цяперашняй Грузіі, картвелы. Назва Грузія пачала ўжывацца ў 17-18 стагоддзях і пайшла з арабскай мовы – Гурджыстан. Дарэчы, Тбілісі 400 гадоў быў арабскім горадам-дзяржавай і называўся Тбіліскі Эмірат.

img_3338

img_3341

img_3374

img_3378

img_3383

img_3384

img_3394

img_3429

img_3431

img_3453

img_3465

img_3468

Дзякуючы святой Ніно, якая прынесла ў Грузію веру, гэта краіна прыняла хрысціянства ў пачатку чацвёртага стагоддзя, раней, чым адбылося хрышчэнне Кіеўскай Русі. І да гэтага часу жыхары Грузіі застаюцца рэлігійнымі веруючымі людзьмі. Грузія – праваслаўная краіна, хоць некаторыя памылкова лічаць яе мусульманскай.

Нацыянальныя народныя танцы і песні Грузіі прызнаны ЮНЕСКА шэдэўрам культурнай спадчыны чалавецтва. Грузінскую песню “Чакрула” ў 1976 годзе NASA адправіла ў космас як пасланне іншапланетным цывілізацыям, каб тыя даведаліся пра музычныя здольнасці чалавецтва.

І. МІХАЙЛОЎСКАЯ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации