Не ў магазін, а на чужую дачу

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Міліцыя высвятляе асобу злодзея, які “пагаспадарыў” у адным з нежылых, пакінутых у спадчыну дамоў вёскі Сямёнавічы.

Скарыстаўшыся малатком і сякерай, нежаданы наведвальнік сарваў прабой уваходных дзвярэй і забраў з сабой маёмасць, якая, па яго меркаванні, мае каштоўнасць. Сярод скрадзеных рэчаў – штык-нож, прыстаўка і пульты да тэлевізара, гітара, металічная бочка, іншае на агульную суму 550 рублёў. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.

Дзяніс АЎРАМЕНКАЎ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga