Напярэдадні Дня Маці і Пакроваў Прасвятой Багародзіцы ў гімназіі №1 горада Дзятлава адбылося пасяджэнне раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

З надыходзячымі святамі прадстаўніц прыгожага полу павіншавала старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» А. І. Жадзейка. Яна пажадала здароўя і даўгалецця, шчасця і дабрабыту ў сем’ях, творчых дасягненняў.

Да яе віншаванняў далучылася старшыня пярвічнай жаночай арганізацыі гімназіі №1 горада Дзятлава, удзельніца міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Свет для жанчыны, жанчына для свету» А. В. Радомская.

Жанчын, якія прысутнічалі на ўрачыстым «агеньчыку», павіншавала з Днём маці доктар-дэрматолаг, касметолаг В. В. Емяльянчык. Таксама яна расказала аб сакрэтах прыгажосці і маладосці, як даглядаць за сваёй знешнасцю.

Музычныя падарункі для ўдзельніц агеньчыка падрыхтавалі навучэнцы гімназіі — вакальная група дзяўчынак, Анастасія і Паліна Верамейкі, Ганна Гульнік.

У час пасяджэння таксама былі абмеркаваны пытанні, якія датычацца работы раённай жаночай арганізацыі, планы на будучыню.

А. ДУБРОЎСКАЯ

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации