Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа, фігурантам якой з’яўляецца грамадзянін Ф.
На тэрыторыі нашага раёна гэты мужчына незаконна завалодаў аўтамабілем і без мэты крадзяжу накіраваўся на ім у паездку, у тым ліку быў у стане алкагольнага ап’янення.
Безумоўна, прычынамі, якія паспрыялі гэтаму злачынству, з’яўляліся адсутнасць належнага кантролю за транспартным сродкам, незамкнёныя дзверцы, паркоўка ў даступным для чужых людзей месцы.
Пакаранне, якое можа быць выкарыстана ў дачыненні да грамадзяніна Ф. за ўчыненае ім злачынства, прадугледжвае ў тым ліку пазбаўленне волі да 6 гадоў.
Следчы камітэт нагадвае жыхарам Дзятлаўшчыны, што ў іх сілах паклапаціцца аб надзейным захаванні асабістай маёмасці, асабліва гэта тычыцца выкарыстання надзейных замкоў, сістэм трывожнай сігналізацыі, супрацьугонных сістэм, а таксама ўласнага кантролю за маёмасцю, якую яны перадаюць трэцім асобам.
Андрэй ЛАЗУТА,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga