У стагоддзе лічбавых тэхналогій дасягненнямі навукі і тэхнікі карыстаюцца не толькі сумленныя людзі, але і махляры.
Так, раённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу аб крадзяжы грашовых сродкаў за кошт атрымання кодаў для доступу ў “М-банкінг” у сістэме “Інтэрнэт-банкінг” грамадзянкі К, а таксама ўнясення ў камп’ютарную сістэму лжывых звестак аб выкарыстанні банкаўскай карткі яе ўладальніцай.
Махляр прадставіўся пацярпелай работнікам банка, у час размовы падмануў яе і атрымаў неабходныя для крадзяжу грашовых сродкаў з карт-рахунка рэквізіты, усё астатняе стала для зламысніка, як кажуць, “справай тэхнікі”.
Следчы камітэт нагадвае жыхарам раёна, што іх зберажэнні будуць абаронены толькі ў тым выпадку, калі яны поўнасцю выключаць перадачу трэцім асобам асабістай інфармацыі аб банкаўскіх пластыкавых картках і сістэме “Інтэрнэт-банкінг”. Катэгарычна забараняецца пісаць пін-код на самой картцы, памятайце таксама, што спецыялістам банка ніколі не патрэбны рэквізіты вашых картак, а пытанні аб крэдытаванні яны вырашаюць у час асабістага прыходу кліента ў банк.
Андрэй ЛАЗУТА,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga