Слухаем класіку

20 кастрычніка, у 19 гадзін,  у канцэртнай зале Цэнтра культуры горада Гродна адбудзецца канцэрт класічнай музыкі з удзелам вядомага артыста Кірыла Кедука. У праграме прагучыць музыка Баха, Равеля, Шапэна.
Кірыл Кедук — лаурэат больш чым 15 міжнародных конкурсаў, артыст, які выступаў на самых вядомых сусветных пляцоўках.

Парад прафесій

21 кастрычніка ў Ашмянскім цэнтры культуры пройдзе раённы шоу-конкурс “Парад прафесій”. Конкурс будуць складаць некалькі этапаў: “Інфарм-дайджэст”, “Як усё пачыналася”, “У нашым жыцці ўсё бывае”.
Парадуюць гледачоў сваім выступленнем артысты народнага тэатра танца і песні “Імпульс”.

Тэатральны паказ

22 кастрычніка ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, у 19 гадзін, пачнецца паказ меладрамы “Пятля” Маскоўскага драматычнага  “Тэатра-мадэрн”.

Бульбяны кірмаш

Ён пройдзе 23 кастрычніка ў аграгарадку Баруны Ашмянскага раёна. Пачнецца ў 14 гадзін.
Святочную праграму адкрые тэатралізаванае прадстаўленне “На кірмашы”.
На працягу ўсяго фестывалю можна будзе пачаставацца беларускімі стравамі і прысмакамі, паўдзельнічаць у конкурсах: віктарынах пра бульбу і гісторыю тутэйшых мясцінаў. Будуць працаваць гульнёвыя пляцоўкі “Барунскі сілач”, “Гульнёвы падворак”.

Восеньскі кірмаш

Адбудзецца 23 кастрычніка ў аграгарадку Вярэйкі Ваўкавыскага раёна. Пачнецца мерапрыемства ў 11 гадзін.
У праграме — тэатралізаванае прадстаўленне, выстава-продаж, аукцыёны, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, конкурс прыпевак, гульнёвая праграма, спартыўныя спаборніцтвы, танцавальная праграма.

Тарноўскі цуд

Мерапрыемства пройдзе 23 кастрычніка ў аграгарадку Тарнова Лідскага раёна. У праграме — тэатралізаванае прадстаўленне “Яблык раздора”, выстава-продаж яблыкаў, конкурсы, гульні, канцэрт.

Падрыхтавала да друку А. ДУБРОЎСКАЯ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации