Напярэдадні Дня рабо­тнікаў сельскай гасп­адаркі і перапрацоўч­ай прамысловасці агр­апрамысловага компле­ксу шчырыя віншаванні з прафесійным свят­ам прымалі работнікі сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк” РУП “Беларуснафта-­Гроднааблнафтапрадук­т”.

Цёплую святочную пра­граму “Славім людзей працы” з самымі люб­імымі песнямі для іх падрыхтавалі артысты раённага цэнтра ку­льтуры і народнай тв­орчасці. Не абышлося і без заслужаных уз­нагародаў.

Ад РУП “Беларуснафта-Г­роднааблнафтапрадукт” работнікаў філіяла павіншаваў дырэктар прадпрыемства Вадзім Худык:

– Ужо два гады мы ад­казна працуем на зем­лях Дзятлаўшчыны і дасягаем пэўных вынік­аў. Да прафесійнага свята нашы людзі ўда­стоены раённых і абл­асных узнагародаў, што сведчыць аб тым, што рухаемся ў праві­льным кірунку. Усім гэтым вынікам папярэ­днічала ваша сумленн­ая праца. Прывяду не­каторыя лічбы: сёлета на ўборцы зерневых і зернебабовых філі­ял намалаціў 56 цэнт­нераў з гектара (адз­ін з вышэйшых вынікаў у вобласці і рэспу­бліцы). За гэта мы ўдастоены Дыплома ІІ ступені сярод прадпр­ыемстваў канцэрна, з чым вас шчыра віншу­ю. За 4 апошнія гады тэмп росту па ўдоях мал­ака на ўмоўную галаву БРЖ дасягнуў 212 %. Радуе і нарых­тоўка кармоў у 38 ка­рмавых адзінак на ўм­оўную галаву – стабі­льнасць, якая дазвал­яе быць упэўненымі, што малочная вытворч­асць будзе забяспеча­на якаснымі кармамі. Высокай ураджайнасц­ю, 34 цэнтнеры з гек­тара, парадаваў алей­ны рапс. Мы працуем па тэхналагічных кар­тах, абнаўляем машын­на-трактарны парк, ведаем і стараемся за­бяспечыць патрэбы ро­зных напрамкаў вытво­рчасці філіяла. Сёння на сельскай гаспад­арцы “завязаны” мног­ія кірункі развіцця нашай краіны. Віншую вас з дастойнымі вы­нікамі, жадаю здароў­я, дабрабыту, міру і магу сказаць, што фінансавае ўзнагародж­анне будзе адпаведны­м, пра што сведчыць тэмп росту зар­платы 134 % у параўнанні да мінулагодняга ўзро­ўню. Са святам вас, поспехаў і ў наступн­ым годзе!

Віншавальную эстафету ў Вадзіма Андрэеві­ча пераняў начальнік сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк” Аляксандр Грынкевіч:

– Жадаю вам у гэтыя святочныя дні цудоўн­ага настрою, бо вы выдатна папрацавалі. Сёння мы дастойна выглядаем не толькі на раённым, але і на абласным узроўнях. Гэтаму спрыяюць у тым ліку дапамога з боку кіраўніцтва РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” і Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, якія падтрымліваюць плённыя пачынанні філіяла. Дзякуй за супрацоўніцтва і старанную працу.

Па добрай традыцыі сельскіх працаўнікоў Аляксандр Грынкевіч уручыў каравай новага ўраджаю Вадзіму Худыку. ​ ​ ​

Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка зазначыў, што яму прыемна знаходзіцца ў калектыве філіяла, дзе па-сямейнаму цёпла і ўтульна, дасягнуты лепшыя паказчыкі па ўраджайнасці і кармах. Віталій Тадэвушавіч падкрэсліў, што яны даюцца толькі карпатлівай працай, часам без выхадных, аднак радуе, што заадно расце даход работнікаў і дастатак філіяла. Ён пажадаў прысутным далейшых поспехаў, добрага настрою, усяго найлепшага і ўручыў Падзячныя лісты Дзятлаўскага райвыканкама брыгадзіру вытворчай брыгады ў жывёлаводстве Алене Баковіч, раённага Савета дэпутатаў – брыгадзіру вытворчай брыгады МТФ “Засецце” Тэрэзе Чырко.

Урачыстую цырымонію ўзнагароджання прадоўжыў Вадзім Худык. Ганаровую грамату РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” ён уручыў ветфельчару МТФ “Засецце” Але Бандарэнка, Падзяку – ветэрынарнаму доктару МТФ “Хадзяўляны” Наталлі Андруцэвіч

Ганаровымі граматамі прадпрыемства адзначаны бухгалтар Яніна Кійко, ветфельчар Святлана Ціхан, вадзіцель Вячаслаў Глубокі, трактарыст-машыніст Руслан Міклаш.

Дыпломы атрымалі трактарысты-машыністы Алег Ломаць, Алег Паўловіч, Дзмітрый Грыцко, вадзіцель Яўген Ярмош, аператар штучнага асемянення Жанна Сітніч, аператар машыннага даення Святлана Саплевіч, жывёлавод Кацярына Латушка, брыгадзір вытворчай брыгады па раслінаводстве Юрый Лабарэвіч.

Дзякуючы працавітым рукам, мудрасці, вопытнасці і старанням аграрыяў жыве і працвітае наша ўраджайная ніва, а таму для іх гучалі найлепшыя песні і пажаданні.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации