Восень – грыбны сезон, і аматары ціхага палявання штодзень наведваюць лясы.

Каб такія паходы не былі азмрочаны непрыемнымі ўражаннямі, Следчы камітэт заклікае азнаёміцца з “памяткай грыбніка”:

– калі збіраецеся ў лес, скажыце сваім блізкім, сябрам ці суседзям, куды канкрэтна ідзяце, калі плануеце вярнуцца;

– не адыходзьце далёка ад дарогі ці чыгуначных пуцей;

– не заходзьце далёка ў незнаёмы лес, калі ж рашыліся пашукаць некранутыя грыбныя мясціны, пакідайце арыенціры на шляху, па якіх зможаце вярнуцца;

– не пускайце ў лес без суправаджэння дзяцей, пажылых сваякоў і тых, хто мае захворванні, якія абцяжарваюць доўгае знаходжанне па-за жылля, асабліва калі чалавек заблукае. Нават калі такія людзі ідуць на ціхае паляванне з вопытным спадарожнікам, у іх павінен быць запас адпаведных медыцынскіх прэпаратаў, узгодненых з доктарам;

– надзявайце зручны абутак і яркае адзенне: калі заблукаеце, ратаўнікам будзе лягчэй шукаць.

Што варта захапіць з сабой, калі збіраецеся ў лес:

– зараджаны мабільны тэлефон;

– турыстычны навігатар або компас, з дапамогай якіх умееце арыентавацца;

– нож, ліхтарык, запальніцу;

– запас прадуктаў і вады.

Калі заблукалі ў лесе:

– не панікуйце;

– часцей падавайце гукавыя сігналы і прыслухоўвайцеся;

– не рухайцеся ноччу, бо страціце сілы і ўскладніце пошукі для ратаўнікоў.

Калі на працягу некалькіх гадзін не можаце выйсці з лесу самастойна, званіце на нумары 101 або 102 – вам дапамогуць.

Ірына ЯНОВІЧ,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации