Напярэдадні Дня маці віншаванні прымалі работніцы райбальніцы, сярод якіх нямала шматдзетных матуляў.

Музычную паштоўку матулям-медыкам падарылі адміністрацыя і прафсаюзны камітэт з дапамогай артыстаў Дзятлаўшчыны.

Тых, каму прысвечана сённяшняе мерапрыемства, павіншаваў з надыходзячым святам галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Алег Анцух:

– Дарагія матулі, цудоўныя жанчыны! Шчыра віншую вас з Днём маці! Адрасую, магчыма, банальнае, але такое важнае пажаданне – моцнага здароўя вам і вашым блізкім! Жадаю, каб словы любові і ўдзячнасці вы чулі не толькі ў святочныя даты, а кожны дзень, заўжды адчувалі падтрымку сваіх мужчын, клопат родных людзей. Шчасця вам і ўсяго найлепшага!

Алег Іванавіч асабіста павіншаваў шматдзетных матуляў і ўручыў  кожнай з іх кветкі.

На імправізаванай святочнай сцэне свае лепшыя  песні для матуляў у гэты дзень выконвалі Ганна Харлінская, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Марына Варган, Ірына Бакшук.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации