Выхаванцам летніка працы і адпачынку «Расток» сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава няма часу сумаваць.
Кожны дзень яны рэалізуюць праект праз выкананне заданняў па розных блоках. Адзін з іх, самы галоўны, мае назву “Лета ў фармаце “Я патрыёт”. Выхаванцы летніка кожны дзень прымаюць удзел у розных мерапрыемствах, дзякуючы якім набываюць веды пра гісторыю Беларусі, Дзятлаўшчыны.
21 чэрвеня на базе летніка былі створаны пошукавыя атрады, праца якіх дапаможа падрыхтаваць матэрыялы для ўдзелу ў акцыях “Час вымяраецца памяццю” і “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства”. Выхаванцаў чакаюць падарожжы, экскурсіі па спецыяльных заданнях і маршрутах. Кожны з іх, безумоўна, праявіць сябе, бо ўсе яны будуюць горад пад назваю “PATRIOTcity.by”
Алена ГВАРДЗІНА,
старшы выхавальнік летніка працы і адпачынку сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga