Пад такой назвай з 8 па 14 жніўня ДАІ праводзіць абласную прафілактычную акцыю.
Кожны ведае, што нельга садзіцца за руль у нецвярозым стане. Аднак у аператыўныя зводкі ДАІ працягвае паступаць інфармацыя пра аварыі, віноўнік якіх – алкаголь. Сёлета на тэрыторыі Гродзенскай вобласці зарэгістраваны 20 такіх дарожна-транспартных здарэнняў, у іх загінулі 3 чалавекі, 21 — атрымаў раненні.
На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна за сем месяцаў бягучага года затрыманы 43 вадзіцелі ў стане алкагольнага ап’янення. Адзін вадзіцель прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўжыванне алкагольных напіткаў пасля ўчынення ДТЗ, удзельнікам якога ён з’яўляўся, але да правядзення медыцынскага асведчання.
За апошнія пяць гадоў на Дзятлаўшчыне з удзелам п’яных вадзіцеляў адбыліся 20 аварый, у якіх 27 чалавек атрымалі раненні, 5 – загінулі.
Папярэдзіць аварыю можа кожны. Убачыўшы, што п’яны вадзіцель садзіцца за руль, або паблізу праезнай часткі знаходзіцца нецвярозы пешаход, набярыце нумар 102 і паведаміце нам аб парушальніках.
А. МУХА,
дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ