У Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы – цэнтры экалагічнай культуры працягвае работу крэатыў-праект “Чытацкае журы”.
У сучасных умовах бібліятэка займаецца не толькі выдачай кніг, але і актыўнай рэкламай бібліятэчнага фонду, прапагандай і папулярызацыяй кнігі.
Сёння кніжныя выставы разнастайныя па форме і змесце, але галоўнай іх мэтай застаецца прыцягненне ўвагі да кнігі, чытання. Менавіта таму крэатыў-праект “Чытацкае журы” – адно з цікавых новаўвядзенняў у рабоце бібліятэкі.
“Чытацкае журы” – гэта конкурс сімпатый чытачоў, калі карыстальнікі выбіраюць з прапанаваных кніг самыя цікавыя. Кніга месяца – гэта тая, якая папулярная менавіта цяпер і годная ўвагі большасці кнігалюбаў Гезгалаў.
У выніку праекта ў канцы года будзе абрана 20 самых цікавых кніг. Складзены рэйтынгавы ліст найбольш папулярных кніг сярод карыстальнікаў бібліятэкі і апублікаваны на сайце Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.
Чакаем вас у нашай бібліятэцы!
Марына ГРЭЦКАЯ,
бібліятэкар Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі – цэнтра экалагічнай культуры
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga